Размоўная англійская мова

для працы, падарожжаў, побытавых камунікацый і гутарак.

Дзелавыя зносіны

перапіска, інтэрв'ю і размовы з працадаўцам, складанне рэзюмэ, афармленне заданняў.

Напісанне тэкстаў

лісты, эсэ, дакументы, нефармальная камунікацыя.

Публічныя выступы

прамовы, прэзентацыі сваіх ідэі, справаздачы, кароткія выступы, вядзенне дыскусій.

Для фрылансераў і праграмістаў

праектны мэнэджмэнт, удакладненне заданняў, апісанне багаў, падлік часу, кароткія справаздачы і скайп перамовы.

Для студэнтаў

навуковыя эсэ, іх структура, афармленне даследванняў, праца з крыніцамі, падсумаванне, перафармулёўка і падсумаванне тэкстаў, анатацыі.

Планаванне і складанне праграмы заняткаў адбываецца па індывідуальнай дамоўленасці,

Заняткі могуць уключаць:

  • Вусныя камунікацыі на свабодныя або абазначаныя тэмы.
  • Разборы сказаў, словаў. Перафармулёўка ідэй, падсумаванне расповяда.
  • Правядзенне заняткаў у розных моўных сітуацыях (вуліца, кафэ, спартыўная пляцоўка).
  • Пераклад тэкстаў з англійскай мовы на беларускую або рускую.
  • Напісанне тэкстаў на англійскай мове. Дыктоўкі.
  • Падрыхтоўка прэзентацый і выступаў, справаздач.
  • Вывучэнне англійскіх словаў, устойлівых выразаў, граматыкі.

Варта ведаць:

Мае педагагічныя прынцыпы

  • Адзін занятак мае працягласць ад 60 да 90 хвілін.
  • Працоўная мова заняткаў: англійская. Але магчыма ў складаных сітуацыях тлумачэнні на беларускай або рускай.
  • Графік (час і дні) дамаўляемся персанальна і заносім у табліцу даступную для прагляду студэнту і рэпетытару.
  • Пропуск занятка без сур'ёзнай прычыны залічваецца ў аплату
  • Магчымы перанос занятка ў межах бягучага тыдня, загадзя папярэдзіўшы
  • Аплата за заняткі адбываецца перад заняткам, або авансам за некалькі, пажадана 5-10, месяцова.

Прывітанне,
Маё імя - Міхаіл Волчак.

Доўгі час англійская мова для мяне была вялікім выклікам. Зараз я магу сказаць, што змог пераадолець шматлікія выпрабаванні. Як казала аднойчы мая настаўніца англійскай мовы: "Гэта твой праект даўжынёй у жыццё. Таму ніколі яго не кідай".

Такім чынам, я працягваю развіццё моўных навыкаў і прапаную заняткі, на якіх буду дзяліцца сваім досведам і ведамі.

IT-веды і практыка працы з кліентамі

IT-веды і практыка працы з кліентамі

Маю досвед англамоўных камунікацый ў айці сферы (8+ год). У айці-сферы я факусаваўся на фрыланcе, перамовах з кліентамі, даследваннях, складанні задач, а таксама распрацоўцы кода.

Акадэмічная адукацыя

Акадэмічная адукацыя

Жыў і навучаўся ў Брытаніі ва ўніверсітэце Эсэкса, 1 год, магістр права. Ёсць сертыфікат праходжання іспыту IELTS. У юрыдычнай сферы я працую з сусветанай супольнасцю над рэформай аўтарскага права.

Публічныя выступы і вядзенне праектаў

Публічныя выступы і вядзенне праектаў

Выступаю на міжнародных англамоўных канфэрэнцыях, удзельнічаю ў форумах і дыскусіях (5+ год). Маю досвед вядзення праектаў на англійскай мове.

Ніжэй вы можаце абраць пагадзінавыя заняткі альбо індывідуальныя курсы. Частата заняткаў падчас курса звычайна 2 разы на тыдзень. Працягласць занятка 1 гадзіна.

Першы ўводны занятак бясплатны. Падчас гэтага занятка мы зможам абмеркаваць фармат заняткаў і іх графік.

Курсы

Праца. Інтэрв’ю

  • Ведаеце метады (сама)прэзентацыі анлайн і афлайн.
  • Умееце адказваць на розныя пытанні і распавядаць свой досвед.
  • Эфектыўна даследуеце працадаўцу, дамаўляецца пра заробак, вядзеце перамовы
  • Валодаеце слоўнікам камунікацый у офісе або дыстанцыйна.
  • Працягласць: 14 гадзін (7 тыдняў)

IELTS

  • Рыхтую студэнтаў для навучання ў Еўрапескіх або Амерыканскіх універсітэтах.
  • Працягласць: 40 гадзін (14 тыдняў)
  • Самастойная праца: 4-6 гадзіны на тыдзень

Айці кар'ера

  • Хто хоча зрабіць кар’еру ў ІТ-індустрыі
  • Разумець асновы працы ў ІТ-каманды
  • Узбагадзіць слоўнік ІТ
  • Працягласць: 20 гадзін (10 тыдняў)
  • Самастойная праца: 2-4 гадзіны на тыдзень

Вымаўленне

  • Умееце трэніраваць складаныя гукі і звязваць словы ў сказах
  • Ведаеце, як мысліць па-англійску, вучыць мову праз кіно і песні
  • Лепей ставіце націскі ў словах, выразах і сказах, чытаеце транскрыпцыю
  • Размаўляеце хутчэй і можаце вывучаць новыя словы эфектыўна.
  • Працягласць: 22 гадзін (11 тыдняў)

Граматыка. Асновы

  • Адчуваце ўпэўненасць у напісанні і чытанні тэкстаў
  • Вызначаеце граматычныя шаблоны і карыстаецеся імі ў сваёй размове
  • Маеце структураваныя веды пра асноўныя аспекты граматыкі
  • Працягласць: 18 гадзін (9 тыдняў)
  • Самастойная праца: 2-3 гадзіны на тыдзень

Прасунутая граматыка

  • Выкарыстоўваеце прасунутую граматыку ў вашай практыцы (пісьмо, чытанне, гаварэнне).
  • Пашырылі агульны слоўнік.
  • Больш упэўненая камунікацыя (у тым ліку пісьмо) з іншымі.
  • Працягласць: 24 гадзін (12 тыдняў)
  • Самастойная праца: 2-4 гадзіны на тыдзень

Асабісты рост

  • Ведаеце метады самапрэзентацыі, самадаследвання і самаразвіцця
  • Больш задаволены і ўпэўнены ў сваіх актыўнасцях і працы
  • Маеце большае разуменне, як развіваць англійскую мову і іншыя навыкі
  • Працягласць: 20 гадзін (10 тыдняў)

Мова для жыцця

  • Пашырылі слоўнік (словы, выразы) штодзённых камунікацый
  • Больш упэўнена адчуваеце сябе ў дыялогах і дыскусіях (гатаванне, прыбіранне, шопінг, здароўе, час, набвор’е, транспарт, турызм і інш.)
  • Ведаеце зручнае выкарыстнне граматыкі ў гутарковай практыцы
  • Працягласць: 20 гадзін (10 тыдняў)
  • Самастойная праца: 3-4 гадзіны на тыдзень

Сучасны слоўнік

  • Пашыраеце слоўнік і веды ў сучасных тэмах
  • Бярэце больш упэўнены ўдзел ў дыскусіях і тэматычных размовах
  • Развіваеце ўласнае бачанне і меркаванне пра сучасны свет
  • Працягласць: 16 гадзін (8 тыдняў)
  • Самастойная праца: 3-4 гадзіны на тыдзень

Для актывістаў

  • Папоўніце свой слоўнік актывіста
  • Пашырыце бачанне ў сучасных глабальных выкліках і лепей складзеце сваё меркаванне
  • Прыдбаеце веды па супольнасцям і арганізацыям
  • Працягласць: 16 гадзін (8 тыдняў)
  • Магчыма праходзіць удвох

Публічныя выступы

  • Умееце распрацоўваць свае прамовы і прэзентацыі
  • Робіце эфектыўныя пітчы, яскрава даносіце сваю ідэю
  • Праводзіце сустрэчы, анлайн і афлайн, уцягваеце аўдыторыю ў размову
  • Працягласць: 16 гадзін (8 тыдняў)
  • Самастойная праца: 3-4 гадзіны на тыдзень

Сторытэлінг

  • Для тых хто, жадае навучыцца распавядаць гісторыі на англійскай мове
  • Знаёміцца і эфектыўна ўдзельнічаць у размовах
  • Навучыцца абараняць сваю пазіцыі і пераўпэўніваць іншых
  • Працягласць: 12 гадзін (8 тыдняў)
  • Магчыма праходзіць удвох

Па гадзінам

Дзённы

15 EUR
за гадзіну

Вячэрні

20 EUR
за гадзіну

Выходны дзень

25 EUR
за гадзіну
  • Зараз заняткі адбываюцца анлайн.
  • Таксама можна дамовіцца пра месца, звязанае з тэматыкай занятку.
  • Выезд да студэнта аплочваецца асобна.

Для разгляду вашага запыту запаўняйце анкету!

Пасля азнаямлення з вынікамі анкеты, я звяжуся з вамі, каб адказаць на ўзнікшыя пытанні і прапанаваць час і месца першай размовы. Засталіся пытанні? Пішыце на мой Facebook ці Instagram

Запішыся на заняткі!