для працы, падарожжаў, побытавых камунікацый і гутарак.
перапіска, інтэрв'ю і размовы з працадаўцам, складанне рэзюмэ, афармленне заданняў.
лісты, эсэ, дакументы, нефармальная камунікацыя.
прамовы, прэзентацыі сваіх ідэі, справаздачы, кароткія выступы, вядзенне дыскусій.
праектны мэнэджмэнт, удакладненне заданняў, апісанне багаў, падлік часу, кароткія справаздачы і скайп перамовы.
навуковыя эсэ, іх структура, афармленне даследванняў, праца з крыніцамі, падсумаванне, перафармулёўка і падсумаванне тэкстаў, анатацыі.
Планаванне і складанне праграмы заняткаў адбываецца па індывідуальнай дамоўленасці,
Заняткі могуць уключаць:
Прывітанне,
Маё імя - Міхаіл Волчак.
Доўгі час англійская мова для мяне была вялікім выклікам. Зараз я магу сказаць, што змог пераадолець шматлікія выпрабаванні. Як казала аднойчы мая настаўніца англійскай мовы: "Гэта твой праект даўжынёй у жыццё. Таму ніколі яго не кідай".
Такім чынам, я працягваю развіццё моўных навыкаў і прапаную заняткі, на якіх буду дзяліцца сваім досведам і ведамі.
Ніжэй вы можаце абраць пагадзінавыя заняткі/кансультацыі, індывідуальныя курсы альбо пакеты.
Курсы найбольш падыходзяць для тых, хто хоча атрымаць структураваныя веды па нейкаму кірунку, узбагаціць сучасны слоўнік, перабароць псіхалагічны бар'ер карыстання мовай, ці падрыхтавацца да рабочага інтэрв'ю. Частата заняткаў падчас курса звычайна 2 разы на тыдзень. Працягласць - 1 гадзіна.
Пагадзінавая аплата падыходзіць найлепш, калі вы хочаце індывідуальны падыход і максімальная гнуткасць да вашых патрэб. 1 гадзіна = 60 хвілін.
Аплата адбываецца перад заняткам, ці за пазначаную лічбу заняткаў авансам. Пастаянным студэнтам/кліентам я раблю розныя паслабленні і бонусы. Можаце заўважыць, што чым большым блокам аплочваеце заняткі, тым атрымліваецца танней. Гэта так, бо напачатку я трачу на студэнта больш сіл і мушу ведаць сур'ёзнасць намеру. На занятках я выкладаюся на 100%. Але, калі вы напачатку нашай супрацу не ўпэўненыя, аплаціце 1-2 заняткі. Паглядзіце, ці вам пасуе мой падыход. Пасля можна аплочваць блокам па 10-20 заняткаў, так атрымаецца: і танней, і больш эфектаў дыдактычных. Калі вы прапануеце нейкія іншыя ўмовы, я гатовы гандлявацца, дзякуй =)
Пакеты утрымліваюць колькасць заняткаў на месяц. Наконт графіка і тэмаў занятка дамаўляемся перад пачаткам месяца. Аплата адбываецца перад пачаткам месяца. Заняткі, прапушчаныя студэнтам, залічваюцца - як у спартыўнай секцыі. Пакеты добра браць для інтэнсіўнай працы па пытанням, якія вы хочаце палепшыць.
Пасля азнаямлення з вынікамі анкеты, я звяжуся з вамі, каб адказаць на ўзнікшыя пытанні і прапанаваць час і месца першай размовы. Засталіся пытанні? Пішыце на мой Facebook ці Instagram
Запішыся на заняткі!